Віцебскія сябры «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» распачалі кампанію за правільную паркоўку ў горадзе. Улёткі «Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!» разьмяшчаюцца пад дворнікамі машын, прыпаркаваных на газонах.

Апублікавана ў Акцыі

21 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненьні да дваіх удзельнікаў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Віцебску 26 лютага. Вынік разгляду: 50 базавых велічынь (1150 рублёў) штрафу Тацяне Севярынец, і 30 базавых (690 рублёў) – Кірылу Татарэвічу.

Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч накіравалі зварот у КПЧ. Яны просяць камітэт ААН прызнаць Рэспубліку Беларусь парушальніцай артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.

Апублікавана ў КПЧ ААН

Акцыя «недармаедаў», якую мясцовыя лідэры апазыцыі намерваліся правесьці ў Віцебску 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, не адбылася, затое некалькі актывістаў былі часова затрыманыя.

Апублікавана ў Затрыманьні

Скарга тычылася рашэньня Кастрычніцкага райсуду Віцебску, які прызнаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Тацяну Севярынец, Алену Шабуню і Георгія Станкевіча вінаватымі ў парадку правядзеньня масавых акцыяў, за што аштрафаваў кожнага на 105 рублёў.

Апублікавана ў Суд

Сярод затрыманых – абласная каардынатарка па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацяна Севярынец і двое непаўналетніх. Усіх затрыманых адвезьлі ў РАУС Кастрычніцкага раёну Віцебску, дзе на іх склалі пратаколы за нібыта парушэньне артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Апублікавана ў Затрыманьні

Віцебскі гарсавет ужо некалькі гадоў запар працягвае пераносіць тэрміны будаўніцтва дзіцячага садку і школы ў мікрараёне Білева-2. Цяпер будаўніцтва садка заплянаванае на трэці квартал бягучага году, школы на 1 020 вучняў – на чацьвёрты.

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Тацяна Севярынец, Георгі Станкевіч і Алена Шабуня нязгодныя з пастановай лейтэнанта міліцыі М. Дарогенскага, які ня ўбачыў абразы ў роліку, дзе на відэа, зробленае падчас выбарчай кампаніі, калі кандыдаты сьпявалі гімн «Магутны Божа», накладзены іншы гук – песьня зь нецэнзурнымі словамі.

Апублікавана ў Выбары

Жыхары Віцебску ўсклалі кветкі да помніку Караткевічу. 86-я гадавіна з дня нараджэньня пісьменьніка – дата, вядома, не юбілейная, але ад таго ня менш значная, як і асоба творцы. Мерапрыемства было амаль спантанным. Каля надзвычай ўдалага помніку скульптара Івана Казака сабралася толькі крыху больш за 20 чалавек, якія не забыліся на дзень народзінаў знакамітага земляка.

Апублікавана ў Культурныя правы

Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова палічыла цалкам абгрунтаваным рашэньне свайго калегі, прынятае раней адносна супольных сьпеваў пад гітару гімну «Магутны Божа» былымі кандыдатамі ў дэпутаты, і пададзеную імі касацыйную скаргу не задаволіла.

Апублікавана ў Суд