Друкаваць гэтую старонку
Серада, 30 Ліпень 2014

У Віцебскай вобласьці працягваюць расьці заробкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў першым летнім месяцы склала 5.496.704 і за месяц вырасла на 103.625 рублёў.

Два першыя месяцы года зарплата работнікаў вобласьці памяншалася: у студзені - на 419.549 рублёў, у лютым - на 25.572 рублі. Вясна парадавала - за першы месяц заработная плата вырасла на 312.282 рубля, красавіцкі прырост склаў 149.362 рублі, у траўні зарплата павялічылася яшчэ на 208.095 рублёў. Спрыяльная тэндэнцыя захавалася і ў першым летнім месяцы.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у чэрвені 2014 году склала 6.198.540 рублёў, і павялічылася ў параўнаньні з траўнем 2014 году на 2,4%, або на 142.600 рублёў.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-чэрвені 2014 году ў параўнаньні са студзенем-чэрвенем 2013 году павялічылася на 2,9%, у чэрвені 2014 году ў параўнаньні з траўнем 2014 году - на 1,2%.

Налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь па абласьцёх і г. Менску

Тройка лідэраў чэрвеня выглядае наступным чынам:
Менск - 8.211.581 (+ 235.951) рублёў;
Менская вобласьць - 6.150.930 (+ 115.906) рублёў;
Гомельская вобласьць - 5.814.395 (+ 100.912) рублёў.
Сярэдні заробак за чэрвень у Гарадзенскай вобласьці быў роўны 5.572.583 (+ 109.916) рублёў, у Віцебскай - 5.496.704 (+103.625), у Магілёўскай вобласьці - 5.466.289 (+ 168.331), у Берасьцейскай - 5.395.974 (+ 129.951).

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь па асобных відах эканамічнай дзейнасьці ў чэрвені 2014 г. (тыс. рублёў)

У чэрвені 2014 году ў будаўніцтве сярэдняя заработная плата склала 8.278,4 тыс. рублёў, на транспарце і ў сувязі - 6.959,8 тыс. рублёў, у прамысловасьці - 6.627,6 тыс. рублёў, у сельскай гаспадарцы і лясной гаспадарцы - 4.761,0 тыс. рублёў, у адукацыі - 4.265,2 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў - 4.838,9 тыс. рублёў, прафэсарска-выкладчыцкага складу - 8,793,2 тыс. рублёў.

Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказаньня сацыяльных паслуг у чэрвені 2014 году склалася ў памеры 4.683,7 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя - 4.852,0 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата лекараў склала 7.737,3 тыс. рублёў, сярэдняга мэдычнага пэрсаналу - 4.734,6 тыс. рублёў.

Нагадаем, вядзецца пра сярэднія паказчыкі па галінах і пра налічаную зарплато, г.зн. пра сумы без уліку розных вылікаў.

Крыніца: Хімік.інфо