Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Красавік 2020

Аршанскі льнокамбінат шукае швачак для пашыўкі мэдычных масак

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

Упраўленьне працы, занятасьці і сацыяльнай абароны насельніцтва Аршанскага райвыканкаму інфармуе інфармуе аб магчымасьці працаўладкаваньня на Аршанскі льнокамбінат. Запрашаюць працаўнікоў, якія маюць спэцыяльнасьць «швачка» альбо маюць досьвед працы на швачным абсталяваньні – каб шыць засьцерагальныя маскі, паведамляе «Аршанская газэта».

Паведамляецца, што тыя, хто жадае атрымаць працу, маюць магчымасьць прайсьці навучаньне. Абяцаюць заробак у памеры да 900 рублёў – з улікам стымуляцыйных выплат і падвоенай аплаты за працу ў выходныя).

Іншагародніх абяцаюць пасяліць у інтэрнат.

Больш дакладную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах у Воршы: 8 (0216) 53 05 77, 8 (0216) 54 90 21.

Паводле словаў намесьніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнкі, каля 100 прадпрыемстваў Беларусі ўжо пераарыентаваліся на пашыўку масак ва ўмовах пандэміі COVID-19.

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.