Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 30 Лістапад 2017

У Віцебскай вобласьці да «зарплаты па 500 даляраў» не стае яшчэ 145 «зялёных»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У кастрычніку намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Віцебскай вобласьці складала ўсяго 710 рублёў 10 капеек, або каля 355 даляраў ЗША.

Да запаветнай лічбы «па 500 даляраў» або заробку ў 1000 рублёў паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Віцебскай вобласьці змог наблізіцца толькі Наваполацак, дзе ў кастрычніку ў сярэднім налічылі 974 рублі 30 капеек, або крыху больш за 487 даляраў.

У абласным цэнтры намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў склала 765 рублёў 40 капеек – гэта другое месца ў рэгіёне. На трэцім месцы Полацкі раён з заробкам у 714 рублёў 30 капеек.

За мінулыя 10 месяцаў 2017 году налічаная сярэднямесячная заработная плата ў Віцебскай вобласьці была і зусім 671 рубель 50 капеек, або каля 336 даляраў.

Сяржук Серабро, news.vitebsk.cc