Друкаваць гэтую старонку
Серада, 21 Чэрвень 2017

Зьміцер Дашкевіч: Працоўныя мусяць не баяцца адстойваць свае правы (відэа)

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Зьміцер Дашкевіч Зьміцер Дашкевіч

Найлепшы спосаб адстойваць свае правы – пасылаць падалей тых, хто перашкаджае гэта рабіць. Так мяркуе лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, якому, нагадаем, 17 чэрвеня была ўручаная прэмія «За свабоду думкі».

Адказваючы на ​​пытаньне нашага карэспандэнта аб праве працоўных на ўдзел у прафсаюзе, Зьміцер назваў злачынствам дзеяньні дзяржаўных чыноўнікаў і начальнікаў, якія забараняюць уступаць у свабодныя, незалежныя прафсаюзы. Такія чыноўнікі любяць зьдзяйсьняць свае злачынствы ўпотай, таемна ад навакольных.

Паводле Дашкевіча, мы маем законнае права далучацца да свабодных прафсаюзаў і абараняць сваё права на годную працу. Чаму нам нехта навязвае адмову ад ўступленьня ў свабодны прафсаюз? Навязвае толькі таму, што мы дазваляем гэта навязаць!

«Я сам працоўны. За намі, за працоўнымі людзьмі, будзе перамога... – упэўнены лідэр «Маладога Фронту». – Проста трэба спакойна, сьціпла змагацца за свае правы. Гэтага ў нас ніхто не адбярэ».

Аляксандар Марозаў