Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 03 Кастрычнік 2016

Новалукомаль: актывісты СПБ зьбіраюцца ехаць у Менск на мітынг

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Незалежныя прафсаюзы плянуюць правесьці 7 кастрычніка ў розных гарадох Беларусі шэраг акцыяў, прысьвечаных Міжнароднаму дню барацьбы за годную працу. Аднак акцыі пройдуць ня ўсюды. У Новалукомлі рабочыя мясцовай ДРЭС, якія належаць да свабоднага прафсаюзу, вырашылі ня ладзіць публічных мерапрыемстваў у горадзе, а зьбіраюцца далучыцца да мітынгу ў Менску, калі акцыю прафсаюзаў дазволяць сталічныя ўлады.

Старшыня пяршоўкі СПБ на Лукомальскай ДРЭС Аляксей Габрыель распавёў, што многія спэцыялісты з ДРЭС пераяжджаюць на Астравецкую атамную электроўню - там больш пэрспэктываў. Маладым спэцыялістам там даюцца кватэры, ставяць на пэрспэктыўныя пасады. З васьмі энэргаблёкаў у Навалукомлі цяпер працуюць толькі два, астатнія стаяць у рэзэрве. Раней, у добрыя часы, працавала адразу сем энэргаблёкаў.

Мікалай Шарах, намесьнік старшыні СПБ па Віцебскай вобласьці, кажа, што ў Беларусі парушаецца права на працу. Урад не выконвае сваіх забавязаньняў перад народам, грамадзяне не забясьпечваюцца працоўнымі месцамі. А вінаватымі робяць саміх работнікаў, называючы іх дармаедамі: нібыта яны мусілі самі сабе стварыць працоўныя месцы.

Аляксандар Марозаў