Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 31 Май 2013

У Чашніцкім раёне заробкі выдавалі фаршам

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У КУСП «Кашчынскае» Чашніцкага раёну мала таго, што пэрыядычна затрымліваюць выплату заработнай платы, дык і часткова выдаюць яе натуральнымі прадуктамі - дарагой кілбасой, тушанінай і нават фаршам. Пра гэта стала вядома, калі на гарачую лінію падчас маніторынгу працы выканаўчых і распарадчых ворганаў са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Чашніцкім раёне да старшыні Камітэту дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандра Якабсона датэлефанавалася працаўніца гаспадаркі Марыя Чарвінская.

“За ваду, газ і сьвятло з нас бяруць плату грашыма. Прычым, хочуць атрымаць гэтыя грошы своечасова, а нам плацяць прадуктамі і з затрымкамі”, - скардзілася жанчына. Аляксандар Якабсон прыйшоў у жах ад пачутага, назваўшы гэтакае становішча дзікунствам, панаракаў на кіраўніцтва раёну, якое ня бачыла гэтай сытуацыі ці не змагло паўплываць на стан спраў у гаспадарцы, і паабяцаў рупліва праверыць «Кашчынскае». А заадно паабяцаў, што 1 чэрвеня заробак будзе выплачаны, і грашыма.

Журналістам удалося датэлефанавацца да кіраўніка гаспадаркі Ўладзімера Шутава. Але ў адказ на просьбу пракамэнтаваць сытуацыю, ён кінуў слухаўку.

Крыніца: Ежедневник