Друкаваць гэтую старонку
Серада, 12 Люты 2014

У Расеі загінуў гастарбайтар з Полацку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У пошуках лепшай долі беларускія работнікі ўсё часьцей апошнім часам вымушаныя зьяжджаць з краіны на заробкі. Безумоўна, фінансавыя ўмовы ў той жа Расеі значна лепш за прапанаваныя на Радзіме. Паводле ацэнак экспэртаў, у цяперашні час за мяжой працуе да мільёна беларусаў. Нажаль, нярэдка пошук “доўгага рубля” заканчваецца для нащих суграмадзян трагедыяй. Зусім сьвежы прыклад - гібель палачаніна на будоўлі ў горадзе Лузе (Ленінградзкая вобласьць).

Паводле інфармацыі АН “Апэратыўнае прыкрыцьцё”, труп невядомага мужчыны быў знойдзены 8 лютага каля 16 гадзін на будоўлі ў горадзе Луга-3 ЦАОК. Гэта мікрараён на ўскраіне, пабудаваны для вайскоўцаў Цэнтральных афіцэрскіх артылерыйскіх курсаў. Паводле дадзеных паліцыі, тут вядзе работы ТАА “Стройпрофкомплекс”. Мужчыну прыдушыла насмерць мэталаканструкцыяй. Асоба загінулага ўжо ўстаноўленая: ім аказаўся 39-гадовы жыхар Полацку. У цяперашні час праваахоўныя органы ўдакладняюць абставіны здарэньня.

Товарищ-онлайн