Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 15 Верасень 2016

У Віцебскім раёне зьнізілася колькасьць дзяцей, чыё сямейнае становішча прызнанае сацыяльна небясьпечным

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Беспрацоўе бацькоў, канфлікты паміж імі, схільнасьць мам і тат да алькаголю, антысанітарыя дома – і гэта толькі асноўныя прычыны, па якіх становішча непаўналетніх дзяцей у сям'і могуць прызнаць сацыяльна небясьпечным.

Пра тое, як цяпер ажыцьцяўляецца выяўленьне і суправаджэньне праблемных сем'яў у Віцебскім раёне, падчас нарады ў кіраўніка Віцебскага райвыканкаму распавяла намесьніца старшыні выканаўчага камітэту Ксенія Карабач.

У прыватнасьці, яна адзначыла, што ў цяперашні час вядуцца спэцыяльныя базы дадзеных, дзе сабраная інфармацыя пра асоб, якія абавязаныя кампэнсаваць затраты на ўтрыманьне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забесьпячэньні; наладжаная сыстэма праверкі і ўліку зьвестак аб праблемных сем'ях, дзе жывуць дзеці, якія паступаюць у аддзел адукацыі; вялікая ўвага надаецца аздараўленьню школьнікаў і залучэньню іх у карысныя справы.

Акрамя таго, дзейнасьць адукацыйных устаноў раёну ў супрацоўніцтве зь іншымі службамі, якія ў гэтым зацікаўленыя, накіраваная на раньняе выяўленьне праблемных сем'яў. Усё гэта, паводле слоў намесьніцы старшыні, спрыяе больш эфэктыўнай пабудове прафіляктычнай работы зь сям'ёй і больш хуткаму вываду яе з крызыснага становішча.

Так, пачынаючы з 2013 году, можна казаць пра станоўчую тэндэнцыю, што абазначылася, г.зн. дзяцей, прызнаных тымі, хто знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы (СНС), становіцца менш. У Віцебскім раёне на 1 жніўня было 199 гэткіх дзяцей.

Маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне за бягучы год прызналі 19 дзяцей, якія не дасягнулі 18 гадоў. Паводле станц на 1 жніўня лічба крыху меншая, бо кагосьці ўжо зьнялі з уліку – 15 дзяцей.

З дакладу Ксеніі Карабач таксама вынікае, што большая частка выпускнікоў, якія сканчалі школу са статусам СНС, за час дзеяньня дэкрэту прэзыдэнта №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржабароне дзяцей у праблемных сем'ях» даволі ўдала ўладкаваліся ў грамадзтве: з 113 юнакоў і дзяўчат базавую ступень адукацыі прайшлі 42 чалавекі, сярэднюю адукацыю атрымалі 22, сярэднюю спэцыяльную – 48, вышэйшую – 1.

На думку намесьніцы кіраўніка райвыканкаму, мэханізм супрацоўніцтва зацікаўленых службаў – адладжаны, дзейнасьць, што ажыцьцяўляецца, – сістэмная. Аднак трэба яшчэ дапрацаваць такі момант, як павелічэньне працэнту вяртаньня абавязанымі асобамі фінансавых сродкаў, якія дзяржава затраціла на ўтрыманьне дзяцей. Напрыклад, за 7 месяцаў 2016 году паказчыкі па раёне – 54,6%.

Зь неабходнасьцю дэталёвай прапрацоўкі гэтага пытаньня згодны і сам старшыня райвыканкаму. У цэлым жа сумесную дзейнасьць зацікаўленых службаў па выкананьні дэкрэту №18 ён вызначыў як здавальняючую.