Друкаваць гэтую старонку
Серада, 24 Красавік 2013

Больш за 90 бацькоў аштрафаваныя ў Віцебскай вобласьці за парушэньне іх дзецьмі “камэнданцкай гадзіны”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Больш за 90 бацькоў аштрафаваныя ў Віцебскай вобласьці з пачатку году за начныя прагулкі сваіх дзяцей без суправаджэньня дарослых, паведаміла памочніца пракурора Віцебскай вобласьці па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб непаўнагадовых і моладзі Ірына Крукоўская. Паводле яе слоў, найбольш часта гэтыя парушэньні былі адзначаныя ў абласным цэнтры (17 фактаў), Наваполацку (7), Глыбоцкім раёне (7), Воршы і Аршанскім раёне (10), Полацку і Полацкім раёне (10), Лепельскім раёне (5).

Ірына Крукоўская нагадала, што з 5 верасьня 2012 году ў заканадаўства Беларусі ўнесеныя зьмены, якія абавязваюць бацькоў, апекуноў, папячыцеляў суправаджаць дзяцей, якія не дасягнулі ўзросту 16 гадоў, з 23:00 да 6:00 па-за домам альбо забясьпечваць іх суправаджэньне паўнагадовымі асобамі. За невыкананьне гэтых абавязкаў у адпаведнасьці з арт. 17.13 КаАП РБ прадугледжаная адміністрацыйная адказнасьць у выглядзе папярэджаньня або накладаньня штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь. У выпадку паўторнага парушэньня цягам году памер штрафу складзе ад 2 да 5 базавых велічынь.

Крыніца: БелТА