Друкаваць гэтую старонку
Серада, 26 Лістапад 2025

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў ўключаны ў лонг-ліст намінантаў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2025.

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Імя і прозвішча Паўла Левінава ўключына ў спісы прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі ў двух намінацыях: “Праваабаронца года – 2025”  і “Праваабарончая салідарнасць – 2025”.

Дарэчы ў намінацыі “Журналіст года – 2025” у якасці прэтэндэнта на ўзнагароду фігуруе імя і прозвішча яшчэ аднаго нашага земляка – ураджэнца Наваполацка Рамана Васюковіча ( медыя «Настоящее Время»).

Нацыянальная праваабарончая прэмія была заснаванная ў 2008 годзе. Цяпер завяршыўся першы этап Прэміі – вылучэнне намінантаў і складанне доўгага спісу. Наступным этапам будзе складанне шорт-ліста – паводле вынікаў  галасавання сябраў Аргкамітэта. Пасля Аргкамітэт прапануе іншым праваабарончым арганізацыям прагаласаваць за намінантаў з шорт-ліста, каб вызначыць лаўрэатаў Прэміі.

Алег Куравец