Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 09 Люты 2023

Ад 9 да 12 гадоў калоніі: праваабаронцам "Вясны" запрасілі тэрміны

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Сёння пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў "Вясны", для старшыні "Вясны" – максімальны.

Дзяржаўнае абвінавачванне лічыць, што віна праваабаронцаў паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак") цалкам даказаная. Аляксандр Кароль запрасіў наступныя тэрміны для вясноўцаў:

старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага – 12 гадоў калоніі;

намесніка старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча – 11 гадоў калоніі;

каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча – 9 гадоў калоніі;

праваабаронцы "Вясны" Дзмітрыя Салаўёва – 10 гадоў калоніі завочна.

Усім узмоцнены рэжым і штраф па пяць тысяч рублёў.

Іван Чайка