Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 09 Кастрычнік 2022

Палітвязня праваабаронцу Судаленку ўлады ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Чыноўнікі Міністэрства ўнутраных страў 7 кастрычніка абнавілі «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці». Спіс павялічыўся яшчэ на 47 прозвішчаў беларусаў. У базу быў уключаны і палітвязень Леанід Судаленка, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьба Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

Леанід Судаленка — старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна", праваабаронца з 20-гадовым стажам аказання дапамогі ў аднаўленні парушаных правоў грамадзянаў. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. 

На працягу 2020 года Леанід Судаленка аказваў юрыдычную дапамогу пры абскарджанні пастаноў, вынесеных судом за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах, якія адбываюцца ў Гомелі пасля выбараў прэзідэнта. 

Быў затрыманы раніцай 18 студзеня па дарозе на офіс у межах крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

За сваю праваабарончую дзейнасць быў уганараваны прэстыжнай французскай прэміяй "Свабода-Роўнасць-Братэрства" ў 2019 годзе. У тым жа годзе беларускай праваабарончай супольнасцю ён быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі "Праваабаронца года".

Лявон Яфрэменка