Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 23 Верасень 2022

У праваабаронцы Леаніда Судаленкі, пазбаўленага волі, сёння дзень нараджэння

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Палітзняволенаму праваабаронцу Леаніду Судаленнку сёння, 23 верасня, спаўняецца 56 гадоў. 3 лістапада 2021 суддзя Салоўскі асудзіў Леаніда Судаленку да трох гадоў пазбаўлення волі. З 27 студзеня 2022 адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3, якая знаходзіцца ў п. Віцьба Віцебскай вобласці.

Леанід Судаленка — старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна", праваабаронца з 20-гадовым стажам аказання дапамогі ў аднаўленні парушаных правоў грамадзянаў. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. 

На працягу 2020 года Леанід Судаленка аказваў юрыдычную дапамогу пры абскарджанні пастаноў, вынесеных судом за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах, якія адбываюцца ў Гомелі пасля выбараў прэзідэнта. 

Быў затрыманы раніцай 18 студзеня па дарозе на офіс у межах крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

За сваю праваабарончую дзейнасць быў уганараваны прэстыжнай французскай прэміяй "Свабода-Роўнасць-Братэрства" ў 2019 годзе. У тым жа годзе беларускай праваабарончай супольнасцю ён быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі "Праваабаронца года".

Лявон Яфрэменка