Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 10 Снежань 2019

У Дзень правоў чалавека актывісты раздавалі мінакам спэцвыпуск «Народнай Волі» – фотафакт

Ацаніць гэты матэрыял
(4 галасоў)
Праваабаронца Леанід Сьвецік раздае газэты Праваабаронца Леанід Сьвецік раздае газэты

10 сьнежня 1948 году Генэральная Асамблея ААН зацьвердзіла і абвясьціла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Віцебскія праваабаронцы традыцыйна адзначылі гэтую дату бясплатнай раздачай спэцнумару газэты «Народная воля», якая выйшла ў гэты дзень з укладкай «Бараніць правы можа кожны!»

Віцебскія актывісты-праваабаронцы Уладзімер Кійко і Леанід Сьвецік раздавалі «Народную Волю», прысьвечаную Дню правоў чалавека, каля абласной бібліятэкі.

«Рэакцыя мінакоў на праваабарончы выпуск «Народнай волі» была рознай. Але збольшага – станоўчай. Хтосьці браў газэту з задавальненьнем, хтосьці адмаўляўся, але без усякага нэгатыву ў дачыненьні да распаўсюднікаў.

Пажылыя жанчыны бралі газэты, але прасілі іх не фатаграфаваць, а мужчыны заводзілі гутарку «аб палітычнай сытуацыі ў краіне і на міжнароднай арэне». Такія паводзіны ў цэлым натуральныя і зразумелыя», – паведамілі рэдакцыі сайта «Віцебская вясна» ўдзельнікі акцыі.

Лявон Яфрэменка

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.