Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 15 Красавік 2018

Уік-энд па правах чалавека пройдзе ў Віцебску 20-22 красавіка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Фота: spring96.org Фота: spring96.org

У праграме “Уік-энду”, які ладзіць у Віцебску праваабарончы цэнтар Вясна, – лекцыя і прэзэнтацыя коміксу ад кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”, экскурсіі па ўнікальнай выставе і шмат іншых цікавостак. Імпрэзы пройдуць у арт-цэнтры VZAP. Уваход – бясплатны.

Арганізатары сьцьвярджаюць, што такога ў Віцебску яшчэ не было. Гэтак, наведнікі змогуць паглядзець і абмеркаваць мастацкую кінастужку пра забойства Абрагама Лінкальна “Змоўца”, наведаць цікавую выставу, прысьвечаную правам чалавека, атрымаць парады і кансультацыі ад вядомых праваабаронцаў.

Расклад імпрэзаў Уік-энду па правах чалавека

  • 20 красавіка, 18.30. Адкрыцьцё ўік-энду. Лекцыя і прэзэнтацыя коміксу “Мама, гэта я” ад кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”.
  • 21 красавіка, 16.30. Экскурсія па выставе, прысьвечанай правам чалавека.
  • 21 красавіка, 18.00. Прагляд і абмеркаваньне кінастужкі “Змоўца” (рэжысэр Робэрт Рэдфорд).
  • 22 красавіка, ад 10.00 да 15.00. Наведваньне выставы. Жывыя зносіны.

Творчы арт-цэнтар VZAP знаходзіцца ў Віцебску на вуліцы Кастрычніцкай, 2.

Калі трэба штосьці ўдакладніць, пішыце на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. альбо задавайце пытаньні ў камэнтарах.

Зміцер Міраш