Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 01 Сакавік 2018

Віцебскі праваабаронца падаў заяўку на мітынг

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Леанід Сьвецік Леанід Сьвецік

Згодна з заяўкай, пададзенай праваабаронцам Леанідам Сьвецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, мітынг мусіць адбыцца 15 сакавіка ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Заяўленая мэта імпрэзы – публічна адсьвяткаваць Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які вызначаны ўказам прэзыдэнта як сьвяточны дзень.

Кажа Леанід Сьвецік: «Падаючы заяўку на мітынг у дзень прыняцьця Канстытуцыі краіны, я меў адну мэту: гэтая падзея павінна быць адзначаная ў Віцебску. Бо кожная канстытуцыя - аснова для разьвіцьця грамадзтва і дзяржавы. Калі палажэньні гэтага асноўнага закону парушаюцца, то грамадзтва дэградуе, а дзяржава з абаронцы правоў і свабод чалавека ператвараецца ў іх парушальніка».

Нягледзячы на тое, што месцам для правядзеньня мітынгу выбраная пляцоўка, адмыслова адведзеная гарадзкімі ўладамі пад масавыя мерапрыемствы, шанцаў на атрыманьне станоўчага адказу на заяўку няшмат. Цягам апошніх дзесяці гадоў у Віцебску праваабаронцы не атрымалі ніводнага дазволу на правядзеньне публічных акцыяў.

Кастусь Дзьвінскі