Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Лістапад 2016

Аршанскаму праваабаронцу Васілю Леўчанкаву патрэбна дапамога на лекаваньне

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Васіль Леўчанкаў Васіль Леўчанкаў

Аршанскі праваабаронца, кіраўнік прафсаюзу мэталістаў Васіль Леўчанкаў пачуў страшны дыягназ ад лекараў: рак лёгкіх. Ён перанёс ужо тры апэрацыі, аднак неабходны яшчэ адзін курс лекаваньня.

Трэба правесьці 4 хіміятэрапіі, кожная зь якіх каштуе каля 2 тысяч эўра. Усіх, хто можа фінансава дапамагчы грамадзкаму дзеячу, праваабаронцу Васілю Леўчанкаву, просяць зьвяртацца па мабільным нумары: 712-57-55 (Васіль Ціханавіч Берасьнеў).

Васіль Леўчанкаў працаваў па разьмеркаваньні інжынэрам на прадпрыемстве “Тэхніка сувязі”. На пачатку 90-х далучыўся да рабочага руху, стаўшы сакратаром бараньскага страйкаму. Адзін з тых, хто вёў людзей на блякаду чыгункі з Барані.

Пазьней узначаліў свабодныя прафсаюзы ў Воршы. Некаторы час узначальваў свабодны прафсаюз мэталістаў на “Тэхніцы сувязі” і рэспубліканскую арганізацыю. Пасьля ліквідацыі прафсаюзу заняўся праваабарончай дзейнасьцю, супрацоўнічаў з праваабарончым цэнтрам “Вясна”: аказваў дапамогу па юрыдычных пытаньнях людзям, якія трапілі ў бяду і не маглі дазволіць сабе платную кансультацыю.

Паводле orsha.eu
Фота: vitebskspring.org