Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 16 Сакавік 2020

У месцах пазбаўленьня волі часова адмянілі ўсе спатканьні

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

У месцах пазбаўленьня волі ў Беларусі часова адмененыя кароткатэрміновыя і працяглыя спатканьні «ў мэтах прафіляктыкі інфэкцыйных захворваньняў», паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава.

Паводле яе словаў, пакуль складана сказаць, на які тэрмін адмененыя спатканьні, такая мера будзе дзейнічаць «да асаблівага распараджэньня».

Пры гэтым для прафіляктыкі ВРВІ ў восеньска-зімовы пэрыяд дазволеная раз на месяц дадатковая перадача асуджаным гародніны, садавіны і вітамінаў вагой да 10 кг.

Раней «Віцебская Вясна» пісала пра тое, што сваякі зьняволеных склалі пэтыцыю з просьбай спрасьціць перадачу лекаў у калёніі і турмы ў сувязі з распаўсюдам каронавірусу. Збор подпісаў пад пэтыцыяй працягнецца да 17 сакавіка. Пад зваротам падпісаліся больш за 200 грамадзян.

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.