Віцебскіх праваабаронцаў не пусьцілі ва ўстановы, якія працуюць з уцекачамі
Віцебскае ўпраўленьне Міністэрства ўнутраных спраў не дазволіла праваабаронцам наведаць Пункт часовага пасяленьня (ПЧП) уцекачоў у Віцебску і Віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ). Праваабаронцы хацелі паглядзець, як жывуць украінцы, якія чакаюць атрыманьня права на жыхарства.
Жамчужны пра псыхалягічны ціск сьледчых: Падсаджвалі людзей з заданьнем гучна гаварыць цягам дня
Навуковец, заснавальнік праваабарончай установы «Пляцформа» Міхаіл Жамчужны ў лісьце з калёніі ў Навасадах паведаміў пра тое, які псыхалягічны ціск ён зазнаваў, калі набліжаўся суд.
Камітэт па правох чалавека ААН зарэгістраваў чарговую скаргу зь Віцебску
Пры канцы сьнежня 2015 году Камітэт па правох чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў зарэгістраваў скаргу жыхара Віцебску Пятра Бярлінава.
Пасылка для палітвязьня Міхаіла Жамчужнага
Віцебскія грамадзкія актывісты даслалі палітвязьню Міхаілу Жамчужнаму, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 14 (ст. Навасады Барысаўскага раёну), пасылку з рэчамі, неабходнымі яму для асабістага карыстаньня.
У Віцебску зноў забаранілі пікет
Сёньня, 4 жніўня, у Віцебску мусіў адбыцца пікет у падтрымку палітвязьняў. Аднак імпрэза, якую хацелі зладзіць праваабаронцы, хутчэй за ўсё, не адбудзецца, бо мясцовыя ўлады правядзеньне акцыі забаранілі. Подпіс пад забаронай паставіла намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна.
Праваабаронцы хочуць нагадаць жыхарам Віцебску пра палітвязьняў
У Віцебску пададзеная заяўка на пікет. Мэта акцыі, якая павінна адбыцца 4 жніўня, – азнаямленьне жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных гэткімі беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Ініцыятарам акцыі зьяўляецца праваабаронца Леанід Сьвецік.
Праваабаронца Леанід Сьвецік: Парашэнка быў абраны большасьцю ўкраінскага народу... (відэа)
На пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся 25 траўня ва Ўкраіне, прыехалі больш за 3 тысячы міжнародных назіральнікаў. Сярод іх былі і беларусы. За тым, як ажыцьцяўляецца волевыяўленьне ўкраінскага народу, назіралі некалькі дзесяткаў актывістаў зь Беларусі. Адным зь іх быў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік, які распавёў «Дыялёгу» пра свае ўражаньні ад знаходжаньня ва Ўкраіне.
Дзяржорганы адмовіліся зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік ня здолеў пераканаць найвышэйшыя дзяржаўныя органы зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд Беларусі. Праваабаронца хацеў даведацца пра пазыцыю суду наконт адпаведнасьці артыкулаў 120, 122-124 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Канстытуцыі краіны і міжнародным дамовам.
Віцебскія ўлады пачулі праваабаронцу
Каб станоўча адрэагаваць на прапанову Леаніда Сьвеціка, уладам Віцебску спатрэбіўся амаль цэлы год. Але ў выніку праблемы, зьвязаныя зь бясьпекай жыхароў некалькіх двароў, на якія праваабаронца зьвярнуў увагу чыноўнікаў выканкаму, вырашаныя.
Віцебскага праваабаронцу не пусьцілі на паседжаньне па ўтварэньні выбарчай камісіі
26 сьнежня прадстаўніка рэспубліканскай праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хэльсынскі камітэт» Леаніда Сьвеціка не дапусьцілі на сумеснае паседжаньне Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту і Прэзыдыюму Віцебскага гарадзкога Савету дэпутатаў па ўтварэньні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў горадзе Віцебску. Фармальнай прычынай нядопуску на паседжаньне стала адсутнасьць Леаніда ў сьпісе запрошаных.