Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу актывіста ініцыятывы «Хайсы»
18 красавіка судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова разгледзела скаргу сябра грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» Андрэя Кешанюка на рашэньне суду Першамайскага раёну. Мясцовы актывіст быў пакараны 26 сакавіка судзьдзёй Натальляй Карабліной за нібыта правядзеньне несанкцыянаванага пікету пад бел-чырвона-белым сьцягам каля будынку «Белтэлекаму» і непадпарадкаваньне супрацоўнікам праваахоўных органаў.
Суд прызнаў Барыса Хамайду вінаватым у адзіночным пікетаваньні
12 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску судзьдзя Дзяніс Аляксеенка разгледзеў адміністрацыйную справу, заведзеную на апазыцыйнага актывіста Барыса Хамайду, які нібыта правёў незаконнае пікетаваньне, чым парушыў артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
У Дуброўне аштрафавалі актывістку АГП, якой у Дзень Волі не далі даехаць да Менску
Натальлю Стрэльчанка аштрафавалі на 196 рублёў нібыта за непадпарадкаваньне міліцыянтам у райаддзеле міліцыі, куды яе даставілі а 6:30 раніцы 25 сакавіка.
Барыса Хамайду будуць судзіць за віншаваньні з Днём Волі
Увечары 28 сакавіка найстарэйшага віцебскага апазыцыянэра наведалі супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС і паведамілі, што супраць яго распачатая адміністрацыйная справа паводле артыкулу 23.34. Справа ініцыяваная міліцыянтамі праз падзеі 23 сакавіка.
Віцебск: За бел-чырвона-белы сьцяг – штраф
26 сакавіка ў судзе Першамайскага раёну гораду Віцебcку адбыўся суд над Андрэем Кешанюком. Актывіст быў затрыманы раніцай гэтага самага дня перад будынкам Белтэлекаму, што на праспэкце Чарняхоўскага, за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным пікеце і дастаўлены ў мясцовы аддзел міліцыі. Асноўнай падставай для затрыманьня стаў бел-чырвона-белы сьцяг, які ён трымаў у рукох.
Віцебчука аштрафавалі на 735 рублёў за нацыянальны сьцяг каля Альгерда на #БНР100
Віцяблянін Мікола Качурэц быў затрыманы 25 сакавіка а палове 12-й, калі прыйшоў зь бел-чырвона-белым сьцягам да помніку Альгерду ў Віцебску. Актывіст правёў ноч у віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Судзілі яго 26 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску.
“У куртатым фармаце”. Як адсьвяткавалі Дзень Волі на #БНР100 ў Віцебску
Прадстаўнікі дэмакратычных партый усклалі 25 сакавіка кветкі да помнікаў князю Альгерду і Ўладзімеру Караткевічу ў Віцебску, а таксама ля памятнай дошкі ў гонар Васіля Быкава на будынку мастацкай школы №1. Гэтая сымбалічная акцыя была прымеркаваная да 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гарадоцкаму апазыцыянэру не даюць прыехаць у Віцебск на Дзень Волі – выклікаюць у нядзелю ў мясцовы РАУС
Сябра партыі БНФ Леанід Аўтухоў атрымаў пад подпіс позву, што мусіць прыйсьці ў Гарадоцкі раённы аддзел унутраных справаў к 11:00 у нядзелю, 25 сакавіка. А пакуль, паводле ягоных словаў, за ім наладжаная сочка, якая трывае ўжо некалькі дзён запар. На думку апазыцыянэра, такім спосабам праваахоўнікі намагаюцца, каб ён ня змог прыехаць у абласны цэнтар на сьвяткаваньне 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Віцебскія праваабаронцы павіншавалі палітвязьняў з Днём Волі
Напярэдадні сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР праваабаронцы Віцебску даслалі віншавальныя паштоўкі палітвязьням Зьмітру Паліенку (папраўчая калёнія № 2, г. Бабруйск) і Міхаілу Жамчужнаму (папраўчая калёнія № 9, г. Горкі). Апроч таго, яны павіншавалі са сьвятам беларускага краязнаўцу Алеся Юркойця (папраўчая калёнія № 3, пас. Віцьба).
Віцебскія актывісты атрымалі дазвол на мітынг у Дзень Волі. І адмовіліся ад яго
Прычыну адмовы арганізатары імпрэзы патлумачылі адсутнасьцю ў іх грошай, якія запатрабавалі міліцыянты за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу.