Прадстаўнікі дэмакратычных партый усклалі 25 сакавіка кветкі да помнікаў князю Альгерду і Ўладзімеру Караткевічу ў Віцебску, а таксама ля памятнай дошкі ў гонар Васіля Быкава на будынку мастацкай школы №1. Гэтая сымбалічная акцыя была прымеркаваная да 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Апублікавана ў Мірныя сходы

Сябра партыі БНФ Леанід Аўтухоў атрымаў пад подпіс позву, што мусіць прыйсьці ў Гарадоцкі раённы аддзел унутраных справаў к 11:00 у нядзелю, 25 сакавіка. А пакуль, паводле ягоных словаў, за ім наладжаная сочка, якая трывае ўжо некалькі дзён запар. На думку апазыцыянэра, такім спосабам праваахоўнікі намагаюцца, каб ён ня змог прыехаць у абласны цэнтар на сьвяткаваньне 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Апублікавана ў Мірныя сходы

Апазыцыянэр і віцебскі “фарпост свабоды” Барыс Хамайда, каардынатарка аргкамітэту БХД у Віцебску Тацяна Севярынец, сябра рады Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў, паэт і перакладчык Уладзімер Папковіч ды іншыя расказалі “Віцебскай вясьне”, што азначае асабіста для іх 100-гадовы юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі.

Апублікавана ў Свабода слова

Прычыну адмовы арганізатары імпрэзы патлумачылі адсутнасьцю ў іх грошай, якія запатрабавалі міліцыянты за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу.

Апублікавана ў Мірныя сходы

У полацкай кавярні «Разлог» 13 сакавіка прайшла сустрэча палачан зь беларускім палітыкам і мовазнаўцам, лідэрам партыі БНФ з 1999 па 2007 гады Вінцуком Вячоркам. Сустрэча адбылася ў межах падрыхтоўкі да сьвяткаваньня стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году. Арганізавала сустрэчу грамадзянская ініцыятыва палачан, аматараў беларускай мовы «Жывая мова».

Апублікавана ў Культурныя правы

Грамадзяне плянуюць адзначыць Дзень Волі і 100-годзьдзе БНР у Віцебску на сьвяточным мітынгу-канцэрце. Заяву з просьбай аб дазволе на правядзеньне сьвяточнага мерапрыемства падалі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ.

Апублікавана ў Мірныя сходы

З нагоды 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі актывіст Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімер Кійко зьвярнуўся ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску з заяўкай на правядзеньне шэсьця ў цэнтры гораду 25 сакавіка.

Апублікавана ў Мірныя сходы

У межах сьвяткаваньня 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў Эўрапейскім клюбе прайшла лекцыя менскага гісторыка Анатоля Сідарэвіча «Вытокі беларускай дзяржаўнасьці». Паслухаць гісторыю ўзьнікненьня БНР прыйшлі палітычныя актывісты гораду і шараговыя месьцічы.

Апублікавана ў Дзяржава