Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 09 Люты 2023

Шэсць тыдняў трымае галадоўку палітвязень з Новаполацку

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе "Рабочага Руху", фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.

З 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 41 дзень, пры гэтым першыя некалькі дзён ён не піў нават вады. Ён быў затрыманы 25 верасня 2021 года на тэрыторыі РФ і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.   

Каб падтрымаць палітвязня, трэба даслаць ліст або паштоўку на адрас: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, 246003, г. Гомель, Аляксандру Сяргеевічу Капшулю.

Віталь Кажух