Друкаваць гэтую старонку
Субота, 28 Студзень 2023

Палітвязня Сяргея Грыбовіча з Докшыцкага раёна асудзілі на 4,5 года калоніі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

53-гадовага палітвязня з вёскі Сітцы Докшыцкага раёна судзілі ў закрытым рэжыме ў Віцебску за каментары ў сацыяльных сетках і намер паехаць ва Украіну ваяваць. Судовае пасяджэнне вёў суддзя Яўген Буруноў. Суд над палітвязням пачаўся яшчэ 4 лістапада, пасля быў перапынак на псіхічную экспертызу. Акрамя калоніі 4.5 гады, яму прысудзілі каля 7.000 рублёў штрафу. Трэба зазначыць, што пракурор прасіў 6 гадоў калоніі.

Абвінавачванні яму былі прад’яўленыя па 5 артыкулах:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса - Абраза прадстаўніка ўлады; арт. 368 Крымінальнага кодэкса - Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; арт. 130 Крымінальнага кодэкса - Распальванне варожасці ці варожасці; арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса - Удзел або падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважвання дзяржавы.

Сяргей Грыбовіч быў затрыманы 13 сакавіка 2022 года на сваім месцы працы ў Падсвіллі Глыбоцкага раёна.  У той час яму былі прад’яўленыя два артыкулы Крымінальнага кодэкса: 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці) і 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

У "пакаяльным відэа" мужчына распавядаў тады, што запоўніў анкету ў Telegram, каб паехаць ваяваць ва Украіну супраць расейскіх войскаў. Да суда палітвязень знаходзіўся ў СІЗА-2.

Інга Сташэўская