Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 22 Студзень 2023

Еўрасаюз заклікаў мінскія ўлады неадкладна вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

На пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы 18 студзеня шэраг еўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, выступілі з заявай аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Свае подпісы пад дакументам паставілі таксама прадстаўнікі іншых краін.

У заяве падкрэсліваецца сур'ёзная занепакоенасць цяжкай сітуацыяй, якая мае тэндэнцыю да далейшага пагаршэння, з правамі чалавека ў Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі

У заяве падкрэсліваецца сур'ёзная занепакоенасць цяжкай сітуацыяй, якая мае тэндэнцыю да далейшага пагаршэння, з правамі чалавека ў Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі

«Мы заклікаем менскія ўлады неадкладна вызваліць кожнага з больш чым 1440 палітвязняў. У лік асоб незаконна і несправядліва пазбаўленых волі ўваходзяць лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў зняволенні з ліпеня 2021 года, і іншыя лідары «Вясны», судовы працэс над якімі пачаўся 5 студзеня і пагражае абвінавачаным ад 7 да 12 гадамі пазбаўлення волі», – заяўляюць краіны–падпісанты дакумента.

У заяве выказваецца занепакоенасць завочным судом над лідарамі дэмакратычнай апазіцыі: Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам, якіх абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і змове з мэтай звяржэння ўлады. Гэтыя надуманыя абвінавачанні даказваюць непавагу рэжыму да правоў чалавека і асноўных свабод.

Асаблівую трывогу выклікае прынятая Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні папраўка да Крымінальнага кодэкса, якая ўводзіць яшчэ большую магчымасць прымянення смяротнага пакарання за «дзяржаўную здраду» ў кантэксце ўзмацнення палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Еўрасаюз таксама рашуча асуджае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі, праваабаронцаў, журналістаў, а таксама прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў і заклікае ўлады Беларусі выконваць міжнародныя абавязацельствы і абавязацельствы сваёй краіны ў рамках ААН і АБСЕ.

Праўдстаўнікі краін Еўрасаюза не абыйшлі сваім асуджэннем дзеянні рэжыму ў Мінску, накіраваныя на падтрымку варварскай расейскай агрэсіі супраць Украіны, і аднаўленне спробаў цынічна і гвалтоўна выкарыстоўваць мігрантаў для стварэння крызіснай сітуацыі на межах ЕЗ.

Еўрасаюз «па-ранейшаму падтрымлівае народ Беларусі і працягне падтрымку яе грамадзянскай супольнасці і яго законнага імкнення да дасягнення еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона».