Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 09 Жнівень 2022

За ліст ад жонкі, у якім найшлі "палітычны падтэкст", палітвязня змясцілі ў ШІЗА

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Больш за тыдзень таму адміністрацыя шклоўскай папраўчай калоніі № 17 “закінула” ў штрафны ізалятар на трое сутак палітвязня Яўгена Харашкевіча. Жонка палітвязня даведалася, што прычынай стаў ліст з віншаваннямі ад неабыякавых людзей перад днём нараджэння Яўгена, які яна дасылала мужу. Цэнзар разглядзеў у гэтым "палітычны падтэкст", таму ліст быў знішчаны, а палітвязня адправілі ў ШІЗА.

Таму дасылайць Яўгену трэба заказныя лісты, бо калі цэнзар палічыць тэкст не дапушчальным і не прапусціць яго, то палітвязень усё роўна пабачыць ад каго была вестачка. 

Тут адрас, які актуальны для карэспандэнцыі: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Яўгену Аляксандравічу Харашкевічу.

Нагадаем, Яўгена затрымалі 18 студзеня 2021 у Наваполацку. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Суд над Харашкевічам праходзіў у закрытым рэжыме. Віцебскі абласны суд 16 верасня асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі.

Іван Чайка