Друкаваць гэтую старонку
Серада, 13 Ліпень 2022

Двое аршанцаў, прыгавораныя да абмежавання волі, змаглі з'ехаць за мяжу

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Двое аршанцаў, прыгавораныя да абмежавання волі, змаглі з'ехаць за мяжу Жыхары Оршы Дзмітрый Матусевіч і Вячаслаў Лютынскі павінны былі ў нядзелю, 10 ліпеня прыбыць да месца пачатку адбывання пакарання ў выглядзе "хіміі", але замест гэтага апынуліся ў іншай краіне, дзе яны апынуліся ў недасяжнасці беларускай пенітэнцыярнай сістэмы.

10 чэрвеня судом Воршы і Аршанскага раёну вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязняў Вячаслава Лютынскага і Дзмітрыя Матусевіча. Іх абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўным сімвалам. Кожны падсудны, ў рамках арт. 370 Крымінальнага кодэкса, быў пакараны 2 гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.  Судовым працэсам кіраваў суддзя Дзмітрый Разумовіч.

Сяброў затрымалі 18 студзеня 2022 года па падазрэнні ў падпале дзяржаўнага сцяга Беларусі. Да суда абодва былі змешчаныя ў СІЗА № 2 Віцебска.

Паводле матэрыялаў абвінавачвання, у адзін са студзеньскіх вечароў 2021 года прыяцелі набылі ў краме дзяржаўны сувенірны сцяжок і на выхадзе спрабавалі яго спаліць. Гэта заўважыў ахоўнік крамы і выклікаў міліцыю.

Дзмітрый Матусевіч — з шматдзетнай сям'і. З малых гадоў дапамагаў гадаваць брата і сястру, паколькі дзеці былі без бацькі.

Матусевіч і Лютынскі прызналі сваю віну. Але не гледзючы на яе прызнанне суддзя Разумовіч прысудзіў кожнаму пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем на “хімію”.

Алег Кунін