Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 05 Май 2022

Экс-банкір і палітвязень Бабарыка правядзе 20 сутак у штрафным ізалятары

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Па рашэнні адміністрацыя Наваполацкай калоніі №1, дзе адбывае пакаранне палітвязень, змясціла яго ў штрафны ізалятар на 20 сутак. Не выключана, што знаходжанне ў ізалятары асуджанага кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы будзе працягнута, калі кіраўніцтва калоніі палічыць неабходным у выхаваўчых мэтах. 

Падставай падобнага абыходжання з Віктарам Дзмітрыевічам, звязана з тым, што ён па рашэнні кіраўніка адміністрацыя калоніі Андрэя Пальчыка, стаіць на прафілактычным уліку, як асоба «схільная да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў». 

Напярэдадні памяшкання ў ШІЗА, у сярэдзіне сакавіка, Бабарыка, была абвешчаная вымова. У кастрычніку 2021 года, палітык застаўся без адвакатаў - па рашэнні ўладаў усіх яго абаронцаў пазбавілі ліцэнзіі. 

Нагадаем, што Віктар Бабарыка быў арыштаваны 18 чэрвеня 2020 года як раз напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Палітык амаль год правёў у СІЗА і быў прыгавораны да 14 гадоў зняволення і прызнаны палітвязнем. На гэты момант палітвязень адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №1 у горадзе Наваполацк. 

Міхаіл Пісараў