Друкаваць гэтую старонку
Серада, 02 Люты 2022

Віцебскі абласны суд адмовіў палітвязню Жалязоўскаму ў змякчэнні прысуду

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

1 лютага 2022 года суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Рошчына разгледзела апеляцыйную скаргу палітвязня Аляксандра Жалязоўскага. Такім чынам, палітвязню ў хуткім часе давядзецца адправіцца на 3 гады адбываць пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу. 

Ацаніўшы ўсе аргументы абароны, выкладзеныя ў скарзе, суддзя Рошчына прыняла рашэнне пакінуць прысуд без змены, апеляцыйную скаргу аставіла без задавальнення. 

Згодна з пастановай суда Кастрычніцкага раёну Віцебску ад 7 лістапада 2021 года асуджаны Жалязоўскі абразіў у інтэрнэце прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Суддзя Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Будрэвіч, прызнаўшы 50-гадовага віцябляніна вінаватым і асудзіў яго на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Акрамя таго, Жалязоўскі мусіць выплаціць пацярпеламу кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў. 

У канцы 2021 года, Жалязоўскі прызнаны праваабаронцамі палітвязнем па дыфамацыйным артыкуле.

Віталь Кажух