Друкаваць гэтую старонку
Серада, 26 Студзень 2022

«На пенсіі атрымала правы і села за руль». Гісторыя жыцця палітзняволенай Эмы Сцепулёнак

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак, затрыманая за каментар у сатсетках па "справе Зельцэра", утрымліваецца пад вартай ужо чатыры месяцы. Адразу — у жодзінскай турме, а цяпер — у следчым ізалятары №2 у Віцебску. Палітзняволеная мяркуе, што ў лютым над ёй пачнецца суд. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі.

Былая настаўніца захапляецца салідарнасцю беларусаў і дзякуе ўсім за падтрымку. У лістах на волю Эма ахвотна распавядае пра сябе і свой жыццёвы шлях. Паводле ейных аповядаў, жанчыну можна ахарактарызаваць як актыўнага і цікаўнага чалавека: у маладосці яна вельмі любіла падарожнічаць і марыла стаць журналісткай, на пенсіі атрымала правы кіроўцы — "таму што было сумна", з гэтай жа прычыны працавала ў сельскай школе і дзіцячым садку. "Вясна" публікуе аўтабіяграфію паводле лістоў з турмы палітзняволенай Эмы Антонаўны.

У школе была залатой медалісткай і з цеплынёй узгадвае тыя гады

"Нарадзілася я ў Мёрах, там і пражыла ўсё жыццё. Мама працавала ў лякарні санітаркай, адукацыі ў яе не было, яна з 1927 года, сышла ад мяне ў 1996 годзе.

Хадзіла ў садок, потым у школу, якую скончыла з залатым медалем у 1971 годзе. Клас быў выдатны! Мы ўсюды прадстаўлялі раён: і ў баскетболе, і ў мастацкай самадзейнасці. У нас было чатыры медалісты (для тых часоў вельмі шмат) — два золата і два срэбра".

Хацела стаць журналісткай, але паступіла на філфак 

"Затым паступіла ў Мінскі педінстытут імя Горкага (цяпер — педуніверсітэт імя Максіма Танка) на філфак (руская і беларуская мова і літаратура). Хацела быць журналістам, але дакументы не прынялі: не было накіравання з рэдакцыі і не было маіх занатовак (не ведала Выкладала беларускую мову і літаратуру, была загадчыцай навучальнай часткі і класнай кіраўніцай у мёрскай школе

"Затым перайшла працаваць у СШ №3 г. Мёры, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, дзе адпрацавала да пенсіі. Працавала і настаўнікам рускай мовы і літаратуры. Некалькі гадоў працавала завучам школы. Таксама было шмат цікавага, асабліва падабалася працаваць з дзецьмі ў якасці класнага кіраўніка. Мы з дзецьмі жылі і вучыліся вельмі цікава! Ставілі спектаклі, хадзілі ў паходы, ездзілі на экскурсіі…

Калі працавала ў райкаме партыі, выйшла замуж, але пражылі нядоўга: былі занадта розныя і ён аказаўся бяздзетным".

На пенсіі атрымала правы кіроўцы і набыла машыну 

"Калі пайшла на пенсію, аказалася, зашмат вольнага часу. Увечары з 16:00 да 19:00 працавала ў цэнтры падрыхтоўкі да ВНУ (падрыхтоўкі да тэставання) чатыры разы на тыдзень, рэпетытарства посцілкай кожны дзень таксама ўвечары, а днём — нуда! І я вырашыла пайсці ў аўташколу. Так, знаходзячыся ўжо на пенсіі, атрымала правы (з першага разу), купіла машыну і села за руль.

У красавіку мінулага года абмяняла правы і пайшоў адзінаццаты год майго кіроўчага стажу. Любіла ездзіць, не ведаю, ці сяду зноў за руль…"

На пенсіі працавала ў сельскай школе і дзіцячым садку 

"І тут мне прапанавалі папрацаваць у сельскай школе ў 25 кіламетрах ад Мёраў, я пагадзілася і два гады ад'ездзіла туды. Спадабалася! Затым яшчэ год працавала ў садку на вёсцы! Гэта быў дзіўны досвед. І гэта было апошняе месца працы. Туды паклікалі таксама таму, што было дрэнна дабірацца, аўтобус рэдка хадзіў. Больш не працавала, займалася хатнімі справамі, пакуль не апынулася тут.

Вядома, было шмат цікавага ў жыцці. Шмат ездзіла, у тым ліку і за мяжу. Зараз толькі гарод, лес, возера… Я люблю ездзіць проста так і думаць… думаць… думаць… Сваякоў у Беларусі няма, усё памерлі, сястра жыве ў Піцеры. Далёкія сваякі жывуць у Кіргізіі, Польшчы, Латвіі. У Кіргізію я лётала. Там зусім іншы клімат і жыццё іншае. У Польшчы таксама сустракалася са сваякамі, у Латвіі, вядома, бывала. Але даўно нікуды не езджу, нават да сястры, хоць да пенсіі ездзіла туды кожнае лета і на Новы год".

Пляменнікі пераехалі да Эмы вучыцца і зрабіліся для яе сынамі 

"Мама сышла ад мяне ў 1996 годзе. Гэта быў шок! Сястра папрасіла ўзяць да сябе старэйшага сына, Вадзіма, ён сам папрасіўся, бо хацеў лепш скончыць школу. Ён перайшоў у 8 клас. Следам за старэйшым папрасіўся і сярэдні ейны сын (у 4 клас пераходзіў). Я пагадзілася, хоць вельмі перажывала. Так у мяне з'явіліся два сыночкі. Вадзім скончыў 11 класаў і з'ехаў у Піцер, Руслан жа яшчэ доўга быў са мной".

У зняволенні з'явіліся праблемы са зрокам

У лістах, якія яна адпраўляла ў верасні, Эма пісала, што ў яе з'явіліся праблемы са зрокам: стала горш бачыць і пачалі слязіцца вочы. Яна папрасіла перадаць ёй акуляры, якія засталіся дома. Акуляры ёй перадалі. Акрамя гэтага, жанчына мае праблемы з ціскам.

"Ціск нібыта так не непакоіць, толькі вочы турбуюць. Дасылаюць пасылкі і прыносяць перадачы. Ежы хапае. Нібыта усё ёсць збольшага".

"Пасля хацела з'ехаць у Мінск, знайшла працу і прапіску. Ужо збіралася, а тут прыйшлі з райкама камсамола і запрасілі на гутарку да першага сакратара. Ён прапанаваў мне працу ў райкаме камсамола. Я спытала ў мамы, што рабіць: ехаць у Мінск ці застацца ў Мёрах і ісці працаваць у РК камсамола? Мама (яна засталася б адна, сястра да таго часу ўжо з'ехала ў Піцер) сказала: заставайся. Так я засталася ў Мёрах і пайшла працаваць у РК, спачатку ў сектары ўліку, затым загадчыцай аргаддзела, а пасля другім сакратаром. Працаваць было цікава! Праз некаторы час мяне перавялі на працу інструктарам у райкам партыі. Спазнала і гэту працу. Гады чатыры працавала". 

Падтрымаць палітзняволеную лістамі і бандэролькамі можна па адрасе: 

СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эма Антонаўна Сцепулёнак