Друкаваць гэтую старонку
Субота, 17 Ліпень 2021

Віктар Бабарыка будзе адбываць пакаранне на тэрыторыі Віцебскай вобласці

Ацаніць гэты матэрыял
(6 галасоў)

Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта краіны, экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка"  дастаўлены ў папраўчую калонію №1 Наваполацка.Там яго наведаў адвакат.

Адвакат палітвязня Яўген Пыльчанка паведаміў, што ў пятніцу 16 ліпеня атрымаў ліст ад падабароннага. Ліст быў датаваны 11 ліпенем. У лісце Віктар Бабарыка пісаў, што "ўвечары 10 ліпеня яго адправілі на этап, ужо 11 ліпеня ён быў у СІЗА-2 Віцебску". Напісаў, што, як мяркуецца канчатковым пунктам будзе Наваполацк.

Экс-кіраўніка "Белгазпрамбанку" Віктара Бабарыку Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў да 14 гадоў пазбаўлення волі. Былы банкір прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай, а таксама легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 430 і ч.2 арт. 235 Крымінальнага кодэксу).

Суд пастанавіў спагнаць з Бабарыкі ў даход дзяржавы больш за Br47,7 млн.

Сваю віну экс-банкір не прызнаў. У цяперашні час яго абаронцы рыхтуюць дакументы для падачы нагляднай скаргі.

Міхась Пісараў