Друкаваць гэтую старонку
Субота, 25 Люты 2017

Палітвязьня Жамчужнага зноў будуць судзіць

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Міхаіл Жамчужны Міхаіл Жамчужны

«24 студзеня нечакана, без усялякіх прычынаў мяне выклікалі на камісію і паведамілі, што накіруюць справу ў суд на зьмяшчэньне мяне на тры гады ў турму. Напэўна, гэта будзе Гародня, таму адрас можа зьмяніцца», – пасьля двухмесячнага маўчаньня паведаміў віцебскім праваабаронцам палітвязень Міхаіл Жамчужны.

Суд наконт зьмяшчэньня Міхаіла Ігаравіча ў турму павінен прайсьці ў Барысаве. Да маючага адбыцца суду палітвязень зацята рыхтуецца – хоча «даць бой» усёй сыстэме адбыцьця пакараньня. Ён расцэньвае імкненьне зрабіць больш жорсткім пакараньне як капітуляцыю адміністрацыі папраўчай установы №14: «Гэта чарговая спроба мяне маральна зламаць і “закрыць яму рот”», – піша нязломны палітвязень Жамчужны.

Вязень сумленьня зь Віцебску паведаміў на волю, што вядзе актыўнае ліставаньне з былым судзьдзём Канстытуцыйнага суду доктарам юрыдычных навук, прафэсарам Міхаілам Пастуховым, супрацоўнікамі праваабарончага цэнтру «Вясна», былым кіраўніком праваабарончай арганізацыі «Пляцформа», а цяпер зьняволеным ПК №15 (г. Магілёў) Андрэем Бандарэнкам.

Жамчужны таксама знаходзіць час, каб ня толькі чытаць пэрыядычную прэсу, але і спрабуе быць карэспандэнтам. Надоечы ён напісаў чарговы артыкул у газэту «Народная воля», у якім ставіць перад беларускім грамадзтвам пытаньні пра палітычны перасьлед апанэнтаў улады ў сучаснай Беларусі і пра тое, якім чынам будуць расьсьледавацца «злачынствы рэжыму».

Традыцыйна пры канцы ліста Міхаіл Жамчужны паведамляе пра сваё здароўе, якое яго «пакуль не падводзіць», і пра побыт і ўмовы ўтрыманьня ў ПКТ. Таксама ён дзякуе ўсім, хто яго падтрымлівае і турбуецца пра яго лёс.

Лявон Яфрэменка