Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 15 Май 2020

Адміністратарка каналу «Краіна для жыцьця» атрымала папярэджаньне пракуратуры

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Юлія Барсукова (справа) на пікеце ў 2019 годзе Юлія Барсукова (справа) на пікеце ў 2019 годзе

Пракуратура гораду Віцебску вынесла афіцыйнае папярэджаньне адміністратарцы Тэлеграм-каналу «Краіна для жыцьця» Юліі Барсуковай пра недапушчальнасьць парушэньня заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Папярэджаньне вынесенае 14 траўня.

Паводле пракуратуры, Юлія Барсукова зрабіла публічны заклік узяць удзел у масавым мерапрыемстве. Нібыта жанчына разьмясьціла ў канале «Краіна для жыцьця» заклік правесьці несанкцыянаванае масавае мерапрыемства 7 траўня ў Гомлі.

Пракурор гораду Віцебску Юры Раманоўскі папярэджвае, што такія дзеяньні падпадюць пад ч.3 арт. 23.34 КаАП РБ і прадугледжваюць штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь альбо арышт. Апроч таго, нагадвае, што «парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў, якія спрычыніліся грамадзкі небясьпечным наступствам, прадугледжваюць крымінальную адказнасьць паводле арт. 369-3 КК РБ».

Пракуратура афіцыйна папярэджвае Барсукову пра «недапушчальнасьць паўторных парушэньняў патрабаваньняў Закону РБ «Аб масавых мерапрыемствах», інакш прыцягнуць яе да ўстаноўленай законам адказнасьці.

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.