Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 29 Снежань 2019

«Лукашэнка гандлюе краінай!» Віцябляне выступілі за незалежнасьць – фота

Ацаніць гэты матэрыял
(10 галасоў)
Акцыя за незалежнасьць у Віцебску Акцыя за незалежнасьць у Віцебску

У нядзелю 29 сьнежня больш за 15 жыхароў Віцебску выйшлі на плошчу Перамогі і зладзілі акцыю ў падтрымку незалежнасьці краіны. Актывісты трымалі ў руках расьцяжку «Незалежнасьць» і плякаты з лёзунгамі. Акцыя трывала 20-25 хвілінаў.

Акцыя за незалежнасьць Беларусі прайшла на фоне «трох штыхоў» на плошчы Перамогі ў Віцебску. Удзел у ёй узялі 15 актывістаў – палітыкі, блогеры, простыя гараджане.

Людзі трымалі ў руках расьцяжку «Незалежнасьць», бел-чырвона-белыя нацыянальныя сьцягі і самаробныя плякаты з лёзунгамі. Пазьней быў разгорнуты дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг.

«Лукашэнку – ворага краіны – у адстаўку! Не – інтэграцыі», – было напісана на адным з плякатаў.

Акцыю здымалі на відэакамэры супрацоўнікі МУС у цывільнай вопратцы. Ніякіх затрыманьняў (на момант да 14.00 нядзелі) не было.

Зьміцер Міраш, фота аўтара