Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 20 Красавік 2014

На Віцебшчыне забаранілі правядзеньне пікетаў у гадавіну Чарнобыля

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Віцебску і Наваполацку мясцовыя ўлады забаранілі пікеты, прымеркаваныя да чарговай гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. У Наваполацку заяўку на пікет падаваў Яўген Парчынскі, на што атрымаў адказ ад намесьніка старшыні гарвыканкаму Альберта Шакеля, які напісаў заяўніку, што пікет забараняецца, бо заяўка на яго правядзеньне пададзеная з парушэньнем дзеючага заканадаўства.

Аналягічная прычына забароны акцыі і ў Віцебску: як паведаміў адзін з заяўнікаў імпрэзы Ян Дзяржаўцаў, пікет забаронены намесьніцай кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Натальляй Ляпёшкінай з прычыны таго, што яго арганізатары падалі сваю заяўку з парушэньнем – не далучылі да яе дамовы, прадугледжаныя рашэньнем № 881 Віцебскага гарвыканкаму. Згодна з гэтым рашэньнем, для атрыманьня дазволу ад уладаў на правядзеньне масавых мерапрыемстваў іх арганізатары абавязаныя папярэдне заключыць дамовы з шэрагам дзяржаўных службаў. Пералічаныя ў рашэньні гарвыканкаму службы ад заключэньня дамоваў аб абслугоўваньні масавых мерапрыемстваў, як правіла, ухіляюцца.