Друкаваць гэтую старонку
Серада, 16 Лістапад 2022

З тэрыторыі Віцебскай вобласці эмігранты імкнуцца прарвацца ў суседнюю Латвію

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Колькасць спроб нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі ў Латвійскую Рэспубліку дасягнула амаль такіх жа паказчыкаў, як у жніўні 2021 года - адным з першых месяцаў штучнага міграцыйнага крызісу, створанага беларускімі ўладамі. Цяпер штомесяц патрапіць у Латвію паспрабавалі 250-300 чалавек.

За суткі латвійскія пагранічнікі спыняюць 12-15 спроб сілавога прарыву на тэрыторыю суседняй дзяржавы, аднаго з членаў Еўрасаюза. Бывалі дні, калі эмігранты атакавалі ахоўныя памежныя збудаванні вялікімі групамі па 25-30 чалавек. 

На фоне абвастрэння сітуацыі ўрад Латвіі вырашыў падоўжыць на нявызначаны тэрмін рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы, мяркуючы, што гібрыдны ціск на краіну з дапамогай мігрантаў працягнецца і надалей. 

Таксама кіраўніцтва краіны звярнулася ў Еўракамісію з просьбай прафінансаваць пашырэнне цэнтраў для размяшчэння мігрантаў на ўсім працягу мяжы з Віцебскай вобласцю на выпадак, калі паток мігрантаў істотна ўзрасце.

Іван Чайка