Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 07 Кастрычнік 2018

Браслаўскія памежнікі стралялі па колах аўто, на якім перавозіліся нелегалы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Беларускія памежнікі Беларускія памежнікі Фота: bymedia.net

Каб затрымаць кіроўцу, які даставіў групу нелегалаў з азіяцкага рэгіёну да беларуска-летувіскай мяжы ў Браслаўскім раёне, памежнікам давялося адкрыць агонь са зброі. Пра інцыдэнт, які адбыўся ў верасьні, распавяла газэта «Браслаўская звязда» са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Полацкага памежнага атраду Аляксандра Лукшу.

Нелегалаў да лініі мяжы падвёз грамадзянін Беларусі на мікрааўтобусе, пры затрыманьні ён паспрабаваў схавацца на сваёй машыне. У сувязі з гэтым памежнікі адкрылі агонь па колах мікрааўтобуса. Ім удалося спыніць аўтамабіль.

У дачыненьні да кіроўцы, якога затрымалі, распачалі адміністрацыйны працэс за непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы дзяржаўнага органу. Апроч таго беларус стаў фігурантам крымінальнай справы аб арганізацыі незаконнай міграцыі.

news.vitebsk.cc