У Віцебскім абласным судзе 11 кастрычніка разглядалася скарга намесніка першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) працаўнікоў ААТ «Нафтан» Аляксандра Балонкіна, якога 1 кастрычніка наваполацкі суд пакараў 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Балонкін быў прызнаны вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП), бо нібыта размясціў у Instagram фота з плакатам «Я / МЫ ТУТ.бай».

Апублікавана ў Суд

6 кастрычніка Віцебскі абласны суд разгледзеў дзве скаргі і пратэст пракурора на рашэнне суду гораду Наваполацку ў справах Вадзіма Міхайлава і Юліі Маліноўскай. Прафсаюзны лідар «Нафтану» Вадзім Міхайлаў быў аштрафаваны наваполацкім судом (ч. 1 арт. 24.23) на 100 базавых велічынь. Віцебскі аблсуд адмяніў гэтую пастанову і накіраваў справу на новы разгляд. Рашэнне ў справе Юліі Маліноўскай, якую аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч.2 арт. 19.11), пакінулі без зменаў, а скаргу – без задавальнення.

Апублікавана ў Суд

21 верасня ў актывістаў і супрацоўнікаў наваполацкіх прадпрыемстваў прайшлі ператрусы і затрыманні, а напярэдадні – суды. У старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) ААТ «Нафтан» Вольгі Брыцікавай ператрус прайшоў у доме і ў асабістым аўтамабілі. Канфіскаваная аргтэхніка. Самую Брыцікаву затрымалі, але пазней адпусцілі.

Апублікавана ў Затрыманьні

13 верасня пасля 5 сутак, праведзеных за кратамі наваполацкага цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), на волю выйшла жонка ўдзельніка стачкі на «Нафтане» Аляксея Маліноўскага Юлія, паведамляе «Стачкам ААТ «Нафтан». Маці дваіх дзяцей Юлію Маліноўскую затрымалі ў Наваполацку 8 верасня за наклейку на аўтамабілі і судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах.

Апублікавана ў Суд

3 верасня ў Наваполацку затрымалі прафсаюзнага актывіста Вадзіма Міхайлава. Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ падчас абедзеннага перапынку, калі выехаў у горад на сваім аўтамабілі. Міхайлава адвезлі ў ГАУС Наваполацку, адкуль ён ужо не выйшаў. Як паспеў паведаміць Вадзім Міхайлаў, прычынай затрымання стала налепка з Пагоняй на багажніку ягонага аўто.

Апублікавана ў Затрыманьні

Упраўленне ўласнай бяспекі па Віцебскай вобласці МУС паведамляе, што ідэнтыфікавала асобу жыхара Наваполацку, які ў сетцы Інтэрнэт «дапусціў зняважлівыя выказванні на адрас супрацоўніка міліцыі ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў». Прынамсі гэтак трактуе дзеянні навапалачаніна следства.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Па пратэсце пракурора, жыхарам Наваполацку - палітвязням Віктару Шаўру і Віталю Шыцікаву, якія былі асуджаныя на два гады абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году, суд замяніў пакаранне на больш строгае - на пазбаўленне волі.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Ужо месяц, як экс-лідара прэзідэнцкай гонкі Віктара Бабарыку адправілі ў папраўчую калонію №1 у Наваполацк. Там ён пачаў адбываць свой 14-гадовы тэрмін. Апроч Бабарыкі ў калоніі №1 цяпер адбываюць пакаранне 24 палітвязні, сярод якіх былы вайсковец Дзяніс Урад і блогер Аляксандр Кабанаў.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

"Сёння, 2 жніўня, у 9 гадзін раніцы адвакат Наталля Мацкевіч прыехала да Віктара Бабарыкі ў ПК №1 у Наваполацку, каб аказаць юрыдычную дапамогу. Начальнік калоніі паведаміў, што спатканне да 17.00 немагчымае, бо Віктар Бабарыка на працы і зняць яго з яе нельга", - паведаміў телеграм-канале Бабарыкі ў панядзелак 2 жніўня.

Апублікавана ў Палітвязьні

17 чэрвеня яшчэ адзін супрацоўнік наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» далучыўся да бестэрміновай забастоўкі. Заяву пра сыход у стачку напісаў дыспетчар вытворчага аддзелу прадпрыемства 43-гадовы Дзяніс Абрамовіч. Прычына: татальныя парушэнні правоў чалавека і правоў працоўных у Беларусі.

Апублікавана ў Правы працоўных