Бетонны бюст вырабу 1969г. з’явіцца каля паліклінікі №4, якая носіць імя Леніна. Калісьці падобны артаб’ект тут ужо быў, але ўночы з 4 на 5 жніўня 1994-га году яго пашкодзілі невядомыя асобы. Аднаўляць бюст не сталі, бо ідэі правадыра сусветнага пралетарыяту, дый памяць пра яго самога ўжо не ўяўляліся абсалютнымі каштоўнасцямі на мяжы ХХ і ХXІ стагоддзяў. І вось больш як праз 25 гадоў мясцовыя ўлады вырашылі, што Ленін каля паліклінікі ягонага імя проста неабходны. Меркаваннямі гараджан, як і зазвычай, улады не пацікавіліся.

Апублікавана ў Акцыі

 Гэты памятны дзень, у які праходзяць жалобныя акцыі і памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці людзей, якія загінулі і пацярпелі падчас палітычных рэпрэсій у гады сталінізму. У Віцебску гісторыя з рэпрэсіямі паўтарылася ў 2020 годзе. За два гады нашчадкі ці прыхільнікі крывавага сталінізму кінулі за краты сотні жыхароў Віцебшчыны, якія адважыліся паўстаць і запатрабаваць сумленных выбараў, справядлівасці і свабоды.

Апублікавана ў Сьмяротнае пакараньне

У Дзень памяці 2 лістапада віцебскія актывісты наведалі мемарыяльнае месца расстрэлаў за часамі сталінізму мірных грамадзян Беларусі ля вёскі Паляі Віцебскага раёну. У гэты ж дзень наведалі вясковыя могілкі ў вёсцы Друкава, дзе пахаваны кіраўнік Віцебскай абласной рады КХП БНФ Уладзімір Плешчанка.

Апублікавана ў Культурныя правы

Помнік ахвярам бальшавіцкага тэрору, забітым ва ўрочышчы Хайсы ў 1937-1941 гадох, адкрылі 14 верасьня на ўскрайку “расстрэльнага” лесу. Удзел у імпрэзе ўзялі жыхары навакольных вёсак, грамадзкія актывісты зь Віцебску, Менску ды Воршы. Помнік асьвяціў каталіцкі сьвятар Віктар Місевіч.

Напярэдадні Радаўніцы сябры грамадзянскай ініцыятывы “Хайсы” наведалі ў ваколіцах Віцебску месцы расстрэлаў і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Ля крыжоў памяці і на магілы, у якіх ляжаць знойдзеныя ў часе пошукавых экспэдыцыяў парэшткі рэпрэсаваных, актывісты ўсклалі кветкі, запалілі памінальныя зьнічкі.

У ноч з 3-га на 4-е лістапада 1937 году непадалёку ад Віцебску супрацоўнікі мясцовага аддзяленьня Наркамату ўнутраных спраў (НКУС - НКВД) расстралялі больш за сто мірных грамадзян. Большасьць зь іх былі прадстаўнікамі віцебскай інтэлігенцыі. Імя ката – вядома.

Апублікавана ў Рознае

Дакумэнтальную стужку “Паралелі. Такое рознае падабенства” прэзэнтавалі ў Віцебску рэжысэр Віктар Корзун і вядомая беларуская музыка Кася Камоцкая – прадусарка праекту. “Гэты фільм уключае мазгі”, – прызналася падчас абмеркаваньня кінастужкі адна з глядачак…

Апублікавана ў Культурныя правы

Скандальны фільм “Сьмерць Сталіна”, забаронены ў Расеі, не пакажуць і ў Віцебску. Пра гэта паведаміў “Віцебскай вясьне” дырэктар прадпрыемства “Кінавідэапракат” Віцебскага аблвыканкаму Сяргей Багачоў. Для “Сьмерці Сталіна” проста не знайшлося месца ў загадзя расьпісаным рэпэртуары.

Апублікавана ў Культурныя правы

Аляксандар Лукашэнка параўнаў даходнасьць ад ільнаводзтва з рэнтабэльнасьцю ад здабычы і продажу нафты і даручыў кіраваць ў ільняной галіне «сталінскімі мэтадамі». Кіраўнік Беларусі наведаў 19 жніўня Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Вусьце» Нацыянальнай акадэміі навук у Аршанскім раёне.

Апублікавана ў Дзяржава

Падчас сьвяткаваньня Дня гораду ў Віцебску вуліцамі езьдзіў аўтамабіль з партрэтам Ёсіфа Сталіна. Сьвяткаваньні адбываюцца ў гонар 1043-годзьдзя з дня першай згадкі пра Віцебск у летапісах.

Апублікавана ў Дзяржава