Пабачыў сьвет пяты нумар гістарычнага альманаху “Віцебскі сшытак”. Сьвежы нумар часопіса зьявіўся пасьля 17-гадовага перапынку, але здолеў захаваць пераемнасьць. Галоўнай тэмай “Віцебскага сшытку” №5 сталі шляхецкія рэзыдэнцыі Віцебшчыны. У чацьвер, 23 лістапада, новы альманах прэзэнтавала ў Віцебскай абласной бібліятэцы нязьменная яго рэдактарка Людміла Хмяльніцкая.

Апублікавана ў Культурныя правы

Сьвята роднай мовы прайшло ў абласной бібліятэцы 22 лютага. Прыхільнікі беларускага слова, якія рызыкнулі праверыць свае веды па роднай мове, напісалі дыктоўку паводле апавяданьня Янкі Брыля.

Апублікавана ў Культурныя правы

У Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла прэзэнтацыя даведніка «50 музэяў Віцебску», складзенага краязнаўцам Мікалаем Піваварам. Гэта быў першы досьвед калектыўнага збору грошай на выданьне з дапамогай пляцоўкі ulej.by.

Апублікавана ў Культурныя правы

У Віцебску на базе абласной бібліятэкі адбылася II Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Віцебскі край», якая сёлета была прысьвечаная 385-годзьдзю выхаду «Буквара» Сьпірыдона Собаля. Удзельнікамі сталі гісторыкі, краязнаўцы, работнікі ВНУ, музэяў, бібліятэк. Увогуле было зарэгістравана больш за 70 заявак зь Беларусі, Расеі і Латвіі.

Апублікавана ў Культурныя правы

Другая лекцыя бясплатных публічных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага гораду», як і анансавалася, была прысьвечаная княгіні Вользе. Віцебскія гісторыкі выказалі слушныя заўвагі, што да пэрыяду зьяўленьня мясцовага паданьня пра Вольгу, магчымую ролю гэтай асобы ў гісторыі Віцебску, імаверныя даты заснаваньня гораду і гістарычныя крыніцы, якім можна давяраць.

Апублікавана ў Культурныя правы

Уладзімер Арлоў прэзэнтаваў у Віцебску свае кнігі «Сьвецяцца вокны, ды нікога за імі», «Пакуль ляціць страла», «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя», «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя», а таксама аўдыёвэрсію кнігі «Імёны Свабоды». На сустрэчу зь пісьменьнікам, што ладзілася ў Віцебскай абласной бібліятэцы 7 лютага, прыйшло больш за 100 чалавек – мясцовых літаратараў, студэнтаў, настаўнікаў, грамадзкіх і палітычных актывістаў. Імпрэза адбывалася ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Апублікавана ў Рознае