Таварыства беларускай мовы прасіла ФК “Віцебск” напісаць прозьвішчы гульцоў на футболках па-беларуску. Кіраўніцтва каманды прапанову ТБМ не падтрымала. Чаму? Такое пытаньне падчас сустрэчы з заўзятарамі перад пачаткам новага сэзону задаў кіраўнікам “Віцебску” адзін з даўнейшых прыхільнікаў клюбу.

Апублікавана ў Культурныя правы

Былы абаронца футбольнага клюбу “Віцебск” Аляксей Халецкі прыгадаў час, праведзены ў клюбе. І распавёў пра падман чыноўнікаў наконт спартыўнай Віцебскай вобласьці: “Непрыемна зьдзівіла, што ашукалі ўвесь калектыў наконт грошай. І была абыякавасьць да каманды з боку мясцовых уладаў. Гэткай чынавенскай абыякавасьці да футбола я не сустракаў у ніводнай камандзе, дзе гуляў. Корань праблем віцебскага спорту ў тым, што працаўнікі аблвыканкаму і гарвыканкама абыякавыя да гульнявых відаў. А замест дапамогі футболу яны прыкрываюцца нейкімі мэдалямі па відах спорту, якія мала каму цікавыя”.

Апублікавана ў Рознае

У суботу, 29 чэрвеня, перад хатняй гульнёй з клюбам “Менск-2” віцебскія футбалісты затрымалі гульню на 15 хвілін. І зьбіраліся выйсьці на поле ў саколках з надпісам “Мы гуляем бясплатна”. Такое рашэньне гульцоў зьвязанае зь нізкімі заробкамі (1,5-3 мільёны) і несвоечасовай выплатай грошай.

Апублікавана ў Акцыі

«Віцебску» не даюць нармальна трэніравацца на палёх мясцовага Цэнтральнага спарткомплексу. Каб трапіць на заняткі, гульцам нават прыходзілася пералазіць праз плот… Па заканчэньні трэніроўкі каманду могуць бесцырымонна выгнаць з поля. Умовы пражываньня нагадваюць пакоі ў савецкім піянэрлягеры ў найгоршым сэнсе гэтага паняцьця. Больш падрабязна пра гэта распавялі капітан каманды Аляксей Халецкі, а таксама вядомы футбольны агент Валер Ісаеў, які падтрымлівае клюб.

Апублікавана ў Рознае

Паўабаронца “Віцебску” Аляксандар Дзегцяроў заявіў пра тое, што каманда плянуе не паехаць на матч 28-га туру чэмпіянату Беларусі ў першай лізе супраць “Ліды”, перадае карэспандэнт goals.by: “Камандай вырашылі, што калі нам не аддадуць прэміяльныя больш як за палову чэмпіянату краіны ў першай лізе, то на гульню ў Ліду ня едзем”, - рэзюмаваў Дзегцяроў.

 

Апублікавана ў Правы працоўных