Абодва пікеты мусілі адбыцца 8 красавіка. Заяўнікі імпрэзаў, актывісткі аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Тацяна Севярынец і Алена Шабуня, хацелі прыцягнуць увагу віцебчукоў да праблемаў якасьці мэдычнага абслугоўваньня. Аднак мясцовыя ўлады па даўняй завядзёнцы акцыі забаранілі.

Апублікавана ў Акцыі

У Наваполацку 334 подпісы, сабраныя актывістамі за будаўніцтва паліклінікі ў новых мікрараёнах гораду, перададзеныя ў выканкам. "Дзякуй усім, хто дапамагаў! Спадзяюся, што калектыўнага звароту ад 334 чалавек кіраўніцтву гораду будзе дастаткова для таго, каб прыняць гэтае рашэньне”, - адзначыў каардынатар БХД па Наваполацку Андрэй Гайдукоў.

 

За час уладараньня цяперашняга кіраўніка дзяржавы шмат хто зь беларускіх грамадзян забыліся на такое сьвята, як Дзень Волі. Але штогод знаходзяцца асобы, якія ня толькі памятаюць пра дату абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе, але і нагадваюць пра сьвята 25 Сакавіка іншым.

Апублікавана ў Акцыі

Шматпавярховы корпус шпіталя імя Сямашкі ператварыўся ў “даўгабуд”: яго ня тое што ня могуць здаць у эксплёатацыю – нават давесьці да завяршэньня будаўніцтва. Пікет з гэтай нагоды вырашылі правесьці актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі БХД.

Апублікавана ў Акцыі

У Наваполацку сябры «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» актывізавалі збор подпісаў у межах кампаніі «За якасную мэдыцыну». «Мы правялі чарговы збор подпісаў за будаўніцтва паліклінікі ў новых мікрараёнах гораду. Ужо сабрана каля 350 подпісаў. Наступным крокам будзе перадача гэтых лістоў у выканкам. Пабачым, што яны адкажуць», – распавёў каардынатар БХД па Наваполацку Андрэй Гайдукоў.

Апублікавана ў Акцыі

Актывістка аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вольга Бугай атрымала з Аршанскага райвыканкаму адказ на калектыўны зварот з просьбай абсталяваць ходнікі на вуліцы Пралетарскай ў Воршы.

Апублікавана ў Акцыі

Віцебскі абласны суд пакінуў без задавальненьня скаргу наваполацкага каардынатара аргкамітэту «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Андрэя Гайдукова на пастанову Наваполацкага суду ад 30 лістапада. Справу разглядала судзьдзя Сьвятлана Іванова.

Апублікавана ў Суд

Паводле сьведчаньня абласной каардынатаркі БХД Тацьцяны Севярынец, «супрацоўнікі ў цывільным» выклікаюць віцебскіх заснавальнікаў партыі да начальства па месцы працы або прыяжджаюць дахаты з пагрозамі.

Апублікавана ў Дзяржава

Прыхільнікі стварэньня партыі БХД напісалі скаргу ў Міністэрства аховы здароўя наконт “фармальнага і недабрасумленнага выкананьня віцебскімі ўладамі даручэньня Міністэрства аб правядзеньні сустрэчы з зацікаўленымі бакамі наконт пытаньня будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева, якая мелася адбыцца 30.07.2014г.”.

Апублікавана ў Дзяржава

У розных пунктах віцебскіх мікрараёнаў Білева актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” 4 жніўня правялі акцыю па зборы сродкаў для ўладаў. “На ўсе нашы звароты, на шматысячныя подпісы гараджанаў аб будаўніцтве сьмецьцеперапрацоўчага заводу, паліклінічнага комплексу і іншых важных для Білева аб’ектаў улады стабільна адказваюць, што ў іх няма грошай”, - патлумачыла сэнс акцыі каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец.

Апублікавана ў Акцыі