Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Люты 2016

Пракуратура адрэагавала на несвоечасовы адказ праваслаўнай царквы аршанскім краязнаўцам

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гаворка ідзе пра чарговы ліст ад аршанскіх краязнаўцаў да царкоўных уладаў наконт рэстаўрацыі былога Базыльянскага кляштару. Гэтым разам, яшчэ 31 ліпеня 2015 году, ліст быў накіраваны Мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Паўлу. Той накіраваў копію ліста ў Віцебскую епархію. Але адказ на ліст прыйшоў 20 студзеня 2016 году.

Пакуль так доўга ішоў адказ ад царквы, краязнаўцы пасьпелі зьвярнуцца ў пракуратуру. Старшы саветнік юстыцыі Ягор Дарожка з пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску пацьвердзіў, што царква зацягнула з адказам. Цяпер матэрыялы аб парушэньні царквой закону аб зваротах грамадзян накіраваныя ў Віцебскую пракуратуру, якая павінна прыняць сваё рашэньне наконт гэтага факту.

Крыніца: Орша.eu