Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 06 Студзень 2022

У Віцебску з будынку знялі Пагоню. Улады кажуць - для рэстаўрацыі

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
У Віцебску дэмантавалі Пагоню. Фота: Pavel Maksimov У Віцебску дэмантавалі Пагоню. Фота: Pavel Maksimov

У Віцебску 4 студзеня з будынку з надпісам «Квітней, родная Віцебшчына» дэмантавалі герб Віцебскай вобласці – Пагоню. Працэс дэмантажу герба зафіксаваў віцебскі фатограф Павел Максімаў, а здымкі размясціў на сваёй старонцы ў Facebook. Як паведамілі журналістам у Віцебскім гарвыканкаме, тое, што з будынку ў цэнтры гораду дэмантавалі герб, не мае ніякага палітычнага падтэксту.

«Яго забралі на рамонт: герб ці то пагнулі, ці то нешта такое з ім здарылася. Недзе з тыдзень будуць яго аднаўляць», – патлумачылі чыноўнікі выданню «Наша Ніва».

Выява Пагоні была зацверджаная ў якасці гербу Віцебскай вобласці 2 чэрвеня 2009 года. У тым жа годзе на будынку № 14 на вуліцы Гогаля, размешчаным непадалёк ад абласнога выканкаму, усталявалі светлавы надпіс «Квітней, родная Віцебшчына!», перад якім замацавалі і герб вобласці.

Янка Прас