Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 16 Ліпень 2019

Арт-інтэрвэнцыю “Славянскі Разбазар” учыніў у Віцебску невядомы мастак – фотафакт

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

У Віцебску, на ўваходзе з плошчы Леніна ў аднайменны парк, зьявілася графіці “Славянскі Разбазар”. Ананімныя аўтары назвалі гэта “арт-інтэрвэнцыяй”. На думку многіх віцяблян, і ня толькі мастакоў, міжнародны фэстываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ёсьць нічым іншым, як разбазарваньнем народных сродкаў.

Гэтае графіці можна лічыць сымбалічным разьвітаньнем са “Славянкай”. Закрыцьцё XXVIII фэстывалю “Славянскі базар у Віцебску” адбылося ў Летнім амфітэатры ў ноч на 16 ліпеня.

Колькі сродкаў патраціла сёлета дзяржава на арганізацыю фэстывалю, даведаемся (спадзяемся на гэта) крыху пазьней. Вядома толькі, што частку фінансаваньня штогод бярэ на сябе так званая саюзная дзяржава. У 2019 годзе, як паведаміў interfax.by, з саюзнага бюджэту на арганізацыю фэсту было выдзелена каля 25 млн. расейскіх рублёў.

Дырэктар “Славянскага базару ў Віцебску” Глеб Лапіцкі паведамляў, што плян па продажы квіткоў на імпрэзы фэсту рэалізаваны амаль на 100%. Якімі мэтадамі дзяржава выконвае пляны па продажы квіткоў на канцэрты “Славянкі” зусім не таямніца. Раней мы ўжо пісалі, як на “Славянскі базар” заганяюць аршанскіх настаўнікаў.

Зьміцер Міраш