Друкаваць гэтую старонку
Серада, 31 Студзень 2018

У Воршы забаранілі канцэрт Сержука Доўгушава

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Сяржук Доўгушаў Сяржук Доўгушаў

Сяржук Доўгушаў і Аляксандар Ясінскі на люты расплянавалі тур па Беларусі з прэзентацыяй альбому “Дарогі”. Аднак у Воршы канцэрт адмяняюць ужо трэці раз.

Пасьля гарадзкога цэнтру культуры прымаць вядомых артыстаў адмовілася дзіцячая школа мастацтваў № 2. Не дапамагло нават тое, што пра канцэрт дамаўляўся дырэктар Белдзяржфілярмоніі. Падрабязьней пра сытуацыю кажа наш карэспандэнт Кастусь Багушэвіч:

– Пасьля няўдачы з гарадзкім цэнтрам культуры ўдалося дамовіцца зь дзіцячай школай мастацтваў.  Некалькі дзён усё было добра, аднак увечары 30 студзеня са школы патэлефанавалі і заявілі, што канцэрт ня зможа адбыцца. Тлумачыць прычыны дырэктарка школы адмовілася. Ёсьць інфармацыя, што забарону на канцэрт дала асабіста загадчыца аршанскага аддзелу культуры Ганна Сьвятлова. Сяржук Доўгушаў называе ўжо трэцюю адмену канцэрту зьдзекам. Доўгушаў і Ясінскі маюць выступіць яшчэ ў Баранавічах, Берасьці, Менску, Віцебску і Магілёве. Нідзе канцэртаў не адмянялі.

Арганізатары канцэрту не пакідаюць надзеі на тое, што ўдасца знайсьці прыватную пляцоўку для выступу. Аддзел культуры Воршы ўжо не ўпершыню забараняе канцэрты Сержука Доўгушава. Як падкрэсьлівае сьпявак, Ворша – адзіны горад Беларусі, дзе ўзьнікаюць праблемы з выступамі, адбываецца гэта з-за ідэалягічных работнікаў.

Радыё Рацыя