Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 20 Кастрычнік 2016

У катэдральным касьцёле Віцебску будуць вучыць беларускую мову

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Касьцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску Касьцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску

У Віцебску працягнуцца курсы «Мова нанова». Пры катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага 13 сьнежня адбудуцца першыя заняткі ў новым сэзоне. На занятках будзе разгледжаная тэма «Каляды».

Курсы «Мова нанова» ладзяцца ў Віцебску з 2014 году. Ахвотныя вывучаць беларускую мову і паглыбляць свае веды пра беларускую культуру зьбіраюцца штотыдзень па серадах. Вядзе курсы Сяргей Маркаў.

На кожным занятку разглядаецца пэўная тэма, якую раскрывае запрошаны спэцыяліст у вызначанай галіне. А навучэнцы маюць магчымасьць прадэманстраваць свае здольнасьці, выконваючы прапанаваныя творчыя заданьні.

Паводле словаў ксяндза Віктара Місевіча, беларуская мова – гэта Божы дар, і касьцёл у Беларусі ставіцца да яе зь вялікай павагай. Таму радасна, што курсы «Мова нанова» пройдуць пры касьцёле.

Кацярына Загорская