Традыцыйна, на пачатку года, выйшла рэгіянальное выданне "Шэрая кніга", у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2022 года. Аб’ём кнігі складае 84 старонакі, на якіх распавядаецца пра 242 выпадка парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных парушэнняў у Віцебскай вобласці засталось на тым жа ўзроўні.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Летась працягваўся і нарастаў надзвычай глыбокі грамадска-палітычны крызіс, у вытоках якога знаходзілася ўзурпацыя ўлады і яе засяроджванне на працягу чвэрці стагоддзя ў руках А. Лукашэнкі, вынікам якой сталі слабасць дэмакратычных інстытутаў, адсутнасць найважнейшых і абавязковых дэмакратычных гарантый, павагі і выканання правоў  чалавека і асноўных свабод. Поўны тэкст агляду можна паглядзець тут

Апублікавана ў Праваабаронцы

Дзень правоў чалавека святкуецца міжнароднай супольнасцю штогод 10 снежня. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Але і сёння правы чалавека працягваюць заставацца працуючай канцэпцыяй. 

Апублікавана ў Праваабаронцы

Цяпер улады імкнуцца як мага хутчэй унесці змены ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Як паказвае аналіз ужо агучаных уладных "хацелак" можна зрабіць адназначную выснову, што гэтыя змены кодэксе з'яўляецца максімальна эфектыўным спосабам рэпрэсіўнага рэжыму знішчыць наяўныя ў цяперашнім выбарчым законе дэмакратычныя працэдуры.

Апублікавана ў Выбары

23 верасня на 51-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па прамежкавай абноўленай інфармацыі Вярхоўнага камісара аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Мерапрыемства было прадугледжанае рэзалюцыяй, прынятай Саветам 1 красавіка гэтага года.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, былы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, раскрытыкаваў сучасную канцэпцыю правоў чалавека, заявіўшы, што Захад навязвае сваё бачанне астатняму свету, тады як кожная краіна мае права трактаваць паняцце правоў чалавека па-свойму.

Апублікавана ў Дзяржава

Журналістка Таццяна Мацвеева пачала актыўна карыстацца беларускай мовай год таму. «Гэта была мая мара, да якой я ішла шмат год». Журналістка падзялілася сваім досведам з праектам «1906».

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Кароткі відэакурс па правах чалавека пад назвай “Ведай і барані свае правы”, створаны камандай аднадумцаў і экспертаў, з’явіўся нядаўна на ютуб-канале “pravybarani”.

Апублікавана ў Акцыі

У ліпені 2021 года Камітэт разгледзеўшы скаргу №2361/2014 жыхара Віцебска доктара Ігара Пастнова прыйшоў да высновы, што ў дачыненні да яго з боку беларускай дзяржавы было дапушчана парушэнне грамадзянскіх і палітычных правоў.

Апублікавана ў КПЧ ААН

Традыцыйна, на пачатку года, выйшла чарговая «Шэрая кніга», у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2021 году. Аб’ём кнігі складае 260 старонак, на якіх распавядаецца пра 347 выпадкаў парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных  парушэнняў у Віцебскай вобласці павялічылася ў 2 разы.

Апублікавана ў Праваабаронцы