29 красавіка Васілевостраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга пакінуў Яну Пінчук у СІЗА да 30 ліпеня. На паседжанне не пусцілі журналістаў і слухачоў. На працягу трохмесячнага знаходжання пад вартай падазроная жыхарка Віцебска можа быць экстрадаваная расейскімі ўладамі ў Беларусь. 22 снежня 2021 года ПЦ «Мемарыял» прызнаў Пінчук палітвязнем. Яе у Беларусі абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса за адміністраванне тэлеграм-чата "Віцебск 97%", прызнанага ўладамі экстрэмісцкім. 

Апублікавана ў Палітвязьні

Расія адобрыла выдачу віцяблянкі Яны Пінчук у Беларусь. Пастановай Васілевостраўскі раённага суда Санкт-Пецярбурга ад 3 лістапада 2021 года ў дачыненні да Пінчук была абрана мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, пасля падоўжаная на тэрмін да 30 красавіка 2022 года. Цягам некалькі тыдняў, жанчына будзе дастаўлена ў Віцебскі абласны следчы ізалятар №2.

Апублікавана ў Палітвязьні

У восень мінулага года ў Віцебску супрацоўнікамі Следчага камітэту супраць Яны Пінчук была распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 130 КК РБ («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці») і ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»).

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

На 6 сакавіка ў Беларусі налічваецца 1085 палітвязняў, якія асуджаныя на розныя тэрміны абмежавання ці пазбаўлення волі, або ўтрымліваюцца ў СІЗА ў чаканні суда.

Апублікавана ў Палітвязьні

У адным з віцебскіх тэлеграм-каналаў  днямі быў размешчаны ліст ад 68-гадовай пенсіянеркі, былой настаўніцы найвышэйшай катэгорыі з Мёраў, якую  ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА-2. Змест кароткага ліста ад 31 студзеня сведчыць пра тое, што ў жанчыны тужлівы настрой і што яна вельмі спадзяецца на сяброўскую падтрымку.

Апублікавана ў Палітвязьні

Гараджане збіраюць перадачы ў Віцебскі СІЗА №2, дзе цяпер знаходзіцца былая настаўніцу з Мёраў, якую абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
Калі чалавек апынуўся ў складаным жыццёвым становішчы, то яго абавязкова варта падтрымаць, лічыць віцебская актывістка Таццяна Севярынец.

Апублікавана ў Палітвязьні

16 студзеня 2022 году ў Віцебску быў затрыманы 28-гадовы Мікіта Палеонак. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўніка улады (арт.369 КК). На час правядзення следчых дзеянняў Паленак узяты пад варту як мінімум на два месяцы і змешчаны ў Віцебскі следчы ізалятар №2. 

Апублікавана ў Палітвязьні

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак, затрыманая за каментар у сатсетках па "справе Зельцэра", утрымліваецца пад вартай ужо чатыры месяцы. Адразу — у жодзінскай турме, а цяпер — у следчым ізалятары №2 у Віцебску. Палітзняволеная мяркуе, што ў лютым над ёй пачнецца суд. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі.

Апублікавана ў Палітвязьні

Былую настаўніцу з Мёраў Эму Сцепулёнак, якую абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), перавялі з Жодзінскай турмы ў віцебскі СІЗА №2. У апошнім лісце на волю палітзняволеная піша, што «ніякага руху па справе няма наагул». 68-гадовая жанчына знаходзіцца за кратамі больш за тры месяцы.

Апублікавана ў Палітвязьні

21 снежня праваабарончая супольнасць заявіла аб прызнанні шасці палітвязняў. Сярод іх – 24-гадовая жыхарка Віцебску Таццяна Карповіч. Улады інкрымінуюць ёй распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК). Дзяўчына знаходзіцца ў менскім СІЗА-1 на Валадарцы. Палітвязнямі таксама прызнаныя Рыгор Кастусёў, Сяргей Петрушэнка, Андрэй Гарун, Руслан Кузьміч, Андрэй Аўсіевіч.

Апублікавана ў Палітвязьні