Напярэдадні Радаўніцы сябры грамадзянскай ініцыятывы “Хайсы” наведалі ў ваколіцах Віцебску месцы расстрэлаў і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Ля крыжоў памяці і на магілы, у якіх ляжаць знойдзеныя ў часе пошукавых экспэдыцыяў парэшткі рэпрэсаваных, актывісты ўсклалі кветкі, запалілі памінальныя зьнічкі.

Напярэдадні Радуніцы, 14 красавіка, сябры ініцыятывы «Хайсы» наведалі «віцебскія Курапаты», каб прыбраць пасьля зімы створаны з ініцыятывы грамадзкасьці народны мэмарыял і ўшанаваць памяць бязьвінных ахвяраў сталінскага рэжыму.